Нацыянальнае агенцтва па турызме прэзентавала новы промаролік пра Беларусь

29 марта 2017

Новыя турыстычныя месцы, багатая гістарычная спадчына і папараць-кветка як міфалагічны сімвал. Нацыянальнае агенцтва па турызме прэзентавала новы промаролік пра Беларусь. Іміджавае відэа працягласцю пяць і тры хвіліны дэманструе турыстычныя магчымасці кожнага рэгіёна краіны, а таксама сталіцы. Ад гісторыі да сучаснасці – праз вечныя каштоўнасці: такі філасофскі сэнс заклалі рэжысёры міні-фільма. Асобнае месца ў роліку займаюць Мінск і яго галоўныя славутасці: гарадская ратуша, «Мінск-Арэна», Нацыянальная бібліятэка і Мастацкі музей.

Зараз іміджавы ролік набірае папулярнасць у сацыяльных сетках. Хутка будзе даступны англамоўны варыянт відэа. Таксама нацагенцтва плануе зняць серыю ролікаў пра розныя віды турызму ў Беларусі.