Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі змяніла кіраўніка

22 мая 2015

Сёння падчас з'езду грамадскай арганізацыі ў расійскай сталіцы на пасаду старшыні дыяспары абраны Сяргей Кандыбовіч, які да гэтага кіраваў арганізацыяй беларусаў Масквы. Нашы землякі ў Расіі таксама абмеркавалі новыя кірункі дзейнасці арганізацыі.

Зараз у Расіі жывуць 520 тысяч беларусаў - гэта найбуйнейшая беларуская дыяспара ў свеце. Нашы суайчыннікі стварылі больш за 70 грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне - гэта зямляцтва, культурна-асветніцкія таварыствы, культурныя цэнтры. Акрамя Масквы і Пецярбурга буйныя аб'яднанні беларусаў існуюць у Екацярынбургу, Новасібірску, Цюмені, Сургуце, Рэспубліцы Комі.