Чвэрць стагоддзя таму 5 жніўня Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які даў старт новай гісторыі тэлерадыёвяшчання ў нашай краіне. Больш як год Белтэлерадыёкампанія вяшчае ў фармаце HD. Зараз у тэхнічным парку холдынга - пяць сучасных перасоўных тэлевізійных станцый, якія дазваляюць весці самыя складаныя трансляцыі з любога пункта. ПТС паспелі паказаць сябе на Еўрапейскіх гульнях. Завяршаецца пераабсталяванне галоўнай навінавай студыі краіны.
Зараз Белтэлерадыёкампанія - гэта сем сучасных тэлеканалаў, пяць радыёстанцый плюс уласнае вяшчанне ў пяці рэгіёнах Беларусі.
Мы віншуем нашых калег з 25-гадовым юбілеем кампаніі!













