Да Еўрапейскіх гульняў на аглядных пляцоўках усталююць інфармацыйныя стэнды. На іх размесцяць фотаздымкі турыстычных славутасцяў Мінска, іх кароткае апісанне на дзвюх мовах і QR-код. Праз яго на экране смартфона адлюстроўваецца 3D-выява турыстычнага аб'екта. Дом Міласэрнасці, плошча Якуба Коласа, Нацыянальная бібліятэка - усяго больш за 20 месцаў.
Ацаніць віртуальную навінку можна будзе ўжо ў сакавіку. Дарэчы, сёння замежныя турысты складаюць больш за 10 % ад усіх наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.














