Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрыла віртуальную чытальную залу

1 апреля 2020
Чытаць анлайн можна пасля рэгістрацыі  праз афіцыйны інтэрнэт-партал. У доступе і навуковыя публікацыі, а таксама вынікі апошніх даследаванняў розных захворванняў. Такі крок дазволіць павысіць эфектыўнасць вывучэння і вірусных інфекцый. Акрамя таго,  шэраг прэстыжных універсітэтаў - такіх, як Оксфард, Кембрыдж,  прапаноўвае карыстальнікам доступ да падручнікаў для вышэйшай адукацыі і курсаў. Са спісам рэсурсаў больш падрабязна можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.