Нацыянальная авіякампанія адкрыла новы напрамак

19 сентября 2013
Першы рэйс вылецеў па маршруце Мінск-Будапешт-Белград і назад. Такім чынам, беларускі авіяперавозчык будзе выконваць рэйсы і ўнутры Еўропы, упершыню ажыццявіўшы авіязносіны паміж сталіцамі Сербіі і Венгрыі. Рэйсы будуць выконвацца 2 разы на тыдзень, пераважна на новых бразільскіх самалётах Embraer . Але бакі спадзяюцца на хуткае павелічэнне частаты палётаў.

Плануецца, што новы напрамак будзе запатрабаваны як турыстамі, так і бізнесменамі.