Нацыянальная авіякампанія Белавія можа змяніць дызайн

3 ноября 2014

Упершыню за два дзесяцігоддзі нацыянальная авіякампанія Белавія можа змяніць дызайн, выкарыстоўваючы самыя вядомыя сімвалы Беларусі. Прапанову аб рэбрэндынгу зрабіла карпарацыя Боінг. Яшчэ ў чэрвені Белавія падпісала кантракт аб куплі трох новых самалётаў. Яны павінны папоўніць флот у пачатку 2016 года. І, хутчэй за ўсё, іх знешні выгляд ужо не будзе ранейшым.

У якіх новых фарбах бачыць авіякампанію кіраўніцтва, а таксама супольнасць дызайнераў, распавядзе Дзмітрый Цітоў. Ён любіць гаварыць толькі аб самалётах і рэкламе. Таму ўспрыняў інфармацыю аб рэбрэндынгу авіякампаніі Белавія як выклік першым чынам самому сабе. Прапанаваны канцэпт ад дызайнера Ільі Андрэева пакуль не зацверджаны, але менавіта васілёк на хвасце самалёта - самы папулярны праект у Інтэрнэце.

Беларускія самалёты ў 92-м годзе былі савецкай афарбоўкі. Праз год на машынах з'явіўся надпіс Беларусь і дробным шрыфтам засталося Аэрафлот. Ужо з наступнага года яго памянялі на звыклы надпіс - Белавія. Дызайн лагатыпа дагэтуль застаецца ранейшым.

Беларуская кашуля з вышыўкай, васількі або бусел. Гэтыя канцэпты зараз найбольш абмяркоўваюцца. Не выключана, што адзін з іх можа з'явіцца на самалётах авіякампаніі. Паняцце рэбрэндынг уключае не толькі новую прыгожую абалонку. Цалкам павінна быць перагледжана і філасофія кампаніі - ад формы праваднікоў да візітных картак.

У 2013-м годзе адна са студый дызайну прапанавала свой канцэпт з нацыянальным каларытам. Яшчэ некалькі праектаў гуляюць па Інтэрнэце. З канкрэтнай прапановай - змяніць імідж кампаніі - выступіла карпарацыя Боінг. У чэрвені Белавія падпісала з ёй кантракт аб куплі трох новых самалётаў. Яны павінны папоўніць флот у пачатку 2016 года.

Афарбоўка самалёта каштуе каля 100 тысяч долараў. Флот Белавія налічвае 21 машыну. У канцы лістапада за круглы стол сядуць прадстаўнікі кампаній Боінг і Белавія і разгледзяць усе праекты па рэбрэндынгу. Упершыню за два дзесяцігоддзі нацыянальны авіяперавозчык можа памяняць свой дызайн ужо ў наступным годзе.