Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя прэтэндуе на атрыманне міжнароднай акрэдытацыі

5 февраля 2015

Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя, што знаходзіцца на тэрыторыі абласной клінічнай бальніцы, прэтэндуе на атрыманне міжнароднай акрэдытацыі. Зараз толькі 32 падобныя ўстановы з усяго свету маюць такі сертыфікат. Статус міжнароднай дазволіць лабараторыі даследаваць пробы самой, не адпраўляць іх у Маскву, Варшаву ці Кёльн і нават зарабляць на гэтым. Аднак, перш за ўсе, гэта прэстыж краіны і прызнанне яе дасягненняў на міжнародным узроўні. Пасяджэнне, на якім дэлегацыя Савета Еўропы выкажацца ў падтрымку Мінска, пройдзе ў маі ў Страсбургу.