НАН назвала топ-10 дасягненняў беларускіх навукоўцаў за мінулы год

18 января 2016

Ад новай дыягностыкі хвароб стэроідных гармонаў да матэрыялаў для акумулятараў, транзістараў і электронікі. Нацыянальная акадэмія навук назвала топ-10 дасягненняў беларускіх навукоўцаў за мінулы год. Сярод іх праекты практычна ўсіх самых асноўных кірункаў працы нашых акадэмікаў, дактароў і прафесараў. Гэта ў першую чаргу хімія, біялогія і медыцына. Якія з праектаў, што распрацаваны ў 2015, рэалізуюць ужо сёлета, даведалася Улада Карніцкая.

І зараз яго разглядаюць як базавы элемент для стварэння лекаў ад захворвання, якое называюць чумой 21 стагоддзя. Па сутнасці, беларускія навукоўцы ў гэтай лабараторыі практычна за крок ад вынаходства вакцыны супраць ВІЧ-інфекцыі. Складанасць у тым, што вірус пастаянна змяняецца. Навукоўцы, можна сказаць, падбіраюць хімічныя злучэнні, а іх каля 35 мільёнаў варыянтаў, якія змаглі б блакіраваць смяротны вірус.

Усе даследаванні праводзіць кааперацыя навукоўцаў, на першы погляд несумяшчальных, - хімікаў і праграмістаў. Супрацоўнічаюць па гэтым праекце яны ўжо пяць гадоў. Бо праводзіцца ён у некалькі працаёмкіх этапаў.

І ўсё гэта стала магчымым дзякуючы гэтаму суперкамп'ютару, які займае цэлы кабінет. Усе звесткі з гэтай машыны хімікі атрымліваюць у сябе ў лабараторыі.

Па сутнасці, гэты камп'ютар замяняе навукоўцам мікраскоп. Бо калі б даследаванні вяліся традыцыйным метадам, у прабірцы, на гэта пайшлі б дзесяцігоддзі. Гэта машына здольная выконваць да 20 трыльёнаў аперацый за секунду. Паводле слоў спецыялістаў, яе магутнасць супастаўная з тысячай камп'ютараў.

Гэтая навуковая праца толькі адна з 10-ці лепшых дасягненняў Нацыянальнай акадэміі навук у 2015. Вынікі тут падвялі напярэдадні.

У спіс лепшых таксама ўвайшлі стварэнне матэрыялаў для акумулятараў, транзістараў і электронікі, а таксама палімераў для механікі. Генетыкі выявілі ген, які вызначае цыроз печані. Хімікі стварылі новыя супрацьпухлінныя лекі. Гісторыкі знайшлі раней невядомыя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Дзякуючы ім навукоўцы рэканструявалі падзеі, лад жыцця і побыт славян. Перш чым трапіць у топ, кожны праект папярэдне дэталёва вывучаўся. Прычым адразу па некалькіх дзясятках крытэрыяў.

Топ лепшых у Акадэміі навук вызначаюць ужо другі год запар. І як гавораць навукоўцы, менавіта распрацоўкі з гэтага спісу першыя ў чарзе на рэалізацыю.