Нацыянальная акадэмія навук і дзяржкарпарацыя "Раскосмас" падпісалі пагадненне аб пашырэнні групоўкі спадарожнікаў

22 января 2020
Зараз у аб'яднанне ўваходзяць Беларускі касмічны апарат і аналагічны расійскі спадарожнік "Канопус". Да іх дададуць яшчэ 7 расійскіх касмічных апаратаў. Такі крок паскорыць атрыманне інфармацыі. Раней звесткі паступалі з перыядычнасцю раз за 16-17  дзён, зараз бесперапынна. 

Ужо сёння на першае пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па космасе краін - удзельнікаў СНД збяруцца кіраўнікі касмічнай галіны Расіі, Беларусі, Казахстана і Арменіі. Там жа абяруць старшыню міждзяржсавета.