Нацбанк прапанаваў дзецям стварыць уласны эскіз сапраўднай манеты

13 июля 2014

Нацбанк Беларусі ўпершыню прапанаваў дзецям стварыць уласны эскіз сапраўднай манеты. Паказаць свае веды ў нумізматыцы і пры гэтым праявіць фантазію могуць хлопчыкі і дзяўчынкі з усёй краіны. Адзіная ўмова - узрост. Удзельнікам павінна быць не менш чым 6 і не больш чым 16 гадоў. Фарбы, алоўкі, фламастары або васковыя крэйды. Увасобіць свае погляды можна ў любой тэхніцы - на кардоне або паперы фармату А4, падпісаць і абавязкова напісаць імя і адрас аднаго з бацькоў.


Свае творчыя ідэі трэба адправіць на паштовы адрас Нацбанка Беларусі да 5 верасня. І праз два тыдні журы назаве імёны 12-ці лепшых юных мастакоў, якіх, зразумела, чакаюць падарункі.