Нацбанк Беларусі ўкарэніць канцэпцыю базавага рахунку для фізасоб

14 июня 2019

Беларусам прапаноўваюць самастойна выбіраць банк для абслугоўвання. А фінустановы змогуць бясплатна адкрываць рахункі для фізасоб. Усе гэтыя задачы дазволіць ажыццявіць укараненне канцэпцыі базавага рахунку. Яе курыруе Нацбанк. Сутнасць новаўвядзення - у адыходзе ад зарплатных праектаў, калі наймальнік, а значыць, і яго працаўнік прывязаныя да пэўнага банка. Зараз грамадзяне атрымаюць свабоду выбару. Галоўнае, каб аперацыі па рахунку не былі звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю. 

Сяргей Калечыц, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі: "Мы гаворым пра тое, што людзі павінны самі выбіраць банк, у якім хочуць абслугоўвацца. І адна з магчымасцяў рашэння гэтага пытання - гэта стварэнне базавага рахунку. Г.зн. гэта той рахунак, які грамадзянін можа атрымаць у любым банку, дзе ён будзе абслугоўвацца бясплатна. Базавы набор паслуг ён будзе атрымліваць бясплатна. Залічэнне, атрыманне сродкаў і г.д. Калі ён хоча выкарыстаць дадатковыя паслугі - гэта пытанне альбо выкарыстання дадатковых опцый, альбо выбар іншага банка, іншага рахунку".

Доступ да базавага рахунку забяспечаць карткі Белкарт. Іх функцыянал пашыраць пры дапамозе расійскай сістэмы аплатных карт "Свет".