З пяці тысяч удзельнікаў з усёй краіны выбралі дваццатку лепшых. На рашэнне задач адвялі ўсяго гадзіну. Пытанні датычаліся безнаяўных плацяжоў, ведання тэрміналогіі і вызначэння фальшывых банкнот.
Сяргей Калечыц, намстаршыні кіравання Нацбанка Беларусі: "Ім у жыцці гэта вельмі спатрэбіцца. Гэта, пэўна, самыя эфектыўныя інвестыцыі, якія яны робяць у сваю будучыню. Наша задача - максімальна падтрымаць іх у гэтым. Пройдзе крыху часу, і яны прыйдуць да нас у эканоміку на розныя пасады і кірункі. Вядома, адчуваючы сябе больш упэўненымі ў паўсядзённым жыцці, у тых пытаннях, з якімі ўсе мы сутыкаемся, яны будуць больш упэўненымі на працы і змогуць большы ўклад уносіць у цэлым у развіццё нашай эканомікі нашай краіны".
У Нацбанку Беларусі не выключаюць, што курсы фінансавай пісьменнасці могуць з'явіцца і ў школьнай праграме.













