НАТА засяроджвае войскі ля расійскіх меж

15 апреля 2021

НАТА засяроджвае войскі ля расійскіх меж. У асноўным яны размесцяцца ў Прычарнамор'і і на Балтыцы. Такую заяву зрабіў міністр абароны Расіі.  Паводле яго слoў,  у параўнанні з мінулым годам у два разы павялічана інтэнсіўнасць паветранай разведкі і ў паўтара раза - марской. 

Кіраўнік Міністэрства абароны таксама  адзначыў, што амерыканскія войскі перакідаюцца ў Еўропу праз Атлантыку з кантынентальных часцей Паўночнай Амерыкі. Расійскі міністр падкрэсліў, што НАТА штогод праводзіць да 40 буйных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, якія маюць відавочную антырасійскую накіраванасць. Ён нагадаў, што вясной гэтага года аб'яднаныя ўзброеныя сілы альянсу пачалі самыя маштабныя за апошнія 30 гадоў вучэнні Defender Europe.