Наталля Смаляк прэзентавала стылізацыю народнага касцюма ў галерэі "Універсітэт культуры"

13 декабря 2020

Разгадаць коды нацыі ў шляхецкіх і вясельных уборах прапануюць у сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Эпахальныя вобразы толькі ўжо ў сучасных нітках прадэманстравала Наталля Смаляк. За 25 гадоў працы яна абшыла харэаграфію і пастаноўкі больш як 150 калектываў з 15 краін свету. Акрамя эскізаў паводле беларускага ўбору, частка "капсул" з гісторыі шляхты або нясвіжскіх легенд Смаляк вышывае ўручную. Ратуе этнічныя арнаменты і дасканала вывучае дэкаратыўныя дэталі кожнага рэгіёна краіны.

Смаляк прэзентуе выявы ручнога крою на міжнародных фестывалях. Так, больш за 100 яе стылізацый беларускага народнага касцюма станавіліся лепшымі на конкурсах у Польшчы, Расіі і Літве.