Наталля Качанава сустрэлася з удзельнікамі праекта "Цягнік Памяці"

21 июня 2023

Захаваць гістарычную праўду і перадаць яе будучаму пакаленню. Такая ідэя легла ў аснову дыялогу з удзельнікамі праекта "Цягнік Памяці". Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з моладдзю ў Брэсце. Падхапілі эстафету праўды і падзяліліся аповедамі аб подзвігах продкаў, якія паклалі жыццё дзеля нашай будучыні.

Сёлета патрыятычная моладзевая акцыя стала больш працяглай, змяніўся маршрут і павялічылася колькасць удзельнікаў. 200 школьнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана. "Цягнік Памяці" ў дарозе будзе знаходзіцца 18 дзён і спыніцца ў 6 гарадах Беларусі і 8 гарадах Расіі. Фінішуюць у Маскве 6 ліпеня.