Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам кандытарскай фабрыкі "Слодыч"

14 января 2020

Сустрэча атрымалася душэўнай: не саромеючыся, свае пытанні агучылі і слухачы 

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам кандытарскай фабрыкі "Слодыч". Тэмы надзённыя і хвалююць кожнага: гэта заработная плата, цэнаўтварэнне і занятасць, у тым ліку моладзі. Закранулі і беларускія традыцыі, успомнілі знакавыя падзеі 2019-га. Сустрэча атрымалася душэўнай: не саромеючыся, свае пытанні агучылі і слухачы. Дарэчы, фабрыка "Слодыч" - у лідарах на рынку Беларусі. Тут вырабляецца больш за сотню розных відаў мучных кандытарскіх вырабаў.

Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Калі людзі інфармаваныя, у іх менш пытанняў. Гэта выдатная форма зносін з людзьмі, тады,  калі не проста ты сустракаешся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву, а калі ты сам убачыў, як працуе прадпрыемства, паглядзеў на паказчыкі, якія ёсць, на тое,  як сёння вырашаюцца сацыяльныя пытанні ў гэтым калектыве, якія ўмовы працы, якая заработная плата ў людзей. У цэлым,  які маральна-псіхалагічны клімат у калектыве. Гэтая праца будзе працягнута, таму што гэта вельмі важна".

Прадукцыю фабрыкі "Слодыч" ведаюць больш чым у 18-ці краінах

Экспартныя пастаўкі ажыццяўляюцца  ў Расію, Украіну, краіны сярэдняй Азіі, Ізраіль, ЗША і іншыя. У 2019 годзе аб'ём экспарту перавысіў 1,5 мільёна долараў.