Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў

18 августа 2018

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў. Дыялог адбыўся па даручэнні Прэзідэнта. І лейтматыў круглага стала - кадравае пытанне. Кіраўнікі Саюза жанчын, "Белай Русі", БРСМ і Федэрацыі прафсаюзаў выслухалі прапановы па абнаўленні складу ўрада. Кандыдаты падбіраліся з кадравага рэзерву Кіраўніка дзяржавы.

Неабходнасць у новых асобах у Саўміне ўзнікла пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён. Там многія задачы, якія ставіў Прэзідэнт, так і не былі выкананы. І 14 жніўня на нарадзе беларускі лідар даручыў перагледзець склад урада.