Наталля Качанава сустрэлася з педагагічным актывам Мінска

6 февраля 2020
Рост заработных плат, будаўніцтва жылля, інклюзіўная адукацыя і пазашкольная работа.  Аб гэтым сёння гаварылі ў Мінску на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі  Наталлі Качанавай са сталічным выкладчыцкім актывам. У зале - больш за 600  чалавек і адкрыты  мікрафон. Выдатная магчымасць задаць любое пытанне. Закранулі і тэму падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, а таксама імідж выкладчыка ў сродках масавай інфармацыі. Зрэшты, асаблівую  ўвагу ўсё ж надалі зарплатам. 

Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Беларусі: "Новая сістэма разлікаў з 1 студзеня,  якая ўступіла, выклікала шмат пытанняў у педагогаў, у працаўнікоў бюджэтнай сферы. Пастаўлена была задача Прэзідэнтам пракантраляваць, прасачыць. Зарплата ні ў якой меры не павінна быць менш. Размова  ішла проста аб разліках, аб спрашчэнні сістэмы разлікаў. Калі дзесьці гэта адбудзецца, гэта будзе маментальна ўхілена". 

Усе пытанні ўзятыя на карандаш. Асобныя звароты Наталля Качанава плануе абмеркаваць з мэрам Мінска.