Дыпломы пераможцам конкурсу "Каманда будучыні" уручыла Наталля Качанава

26 марта 2021
Якімі якасцямі павінен валодаць кіраўнік? Адказ на гэтае пытанне сёння шукалі ўдзельнікі Першага Беларускага моладзевага парламенцкага форуму ў Савеце Рэспублікі. Яны пазнаёміліся з работай сенатараў і маладых парламентарыяў. У зале пасяджэнняў адбыўся фінал конкурсу "Каманда будучыні". Ідэя аб яго правядзенні прагучала на Шостым Усебеларускім народным сходзе, і ўжо атрымала сваё рэальнае ўвасабленне. Арганізатарам паступіла больш за 100 заявак. Дыпломы пераможцам уручыла асабіста старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава. У тройцы лепшых - праект фарміравання прамоўніцкіх навыкаў у моладзі, праграма выяўлення лідарскіх здольнасцяў у інвалідаў і далейшае працаўладкаванне, а таксама ідэя стварэння базы беларусаў, якія гатовы для турыстаў правесці экскурсію па родных месцах. 

Не ўпусцілі магчымасці ўдзельнікі форуму задаць пытанні спікеру Савета Рэспублікі.  Гаварылі пра кадравую палітыку, дзелавыя якасці кіраўніка. Пацікавіліся, наколькі важная "зваротная сувязь" у рабоце чыноўніка і эфекце "прамых тэлефонных ліній".