Наталля Качанава з рабочай паездкай на Белмедпрэпаратах

30 марта 2021
Доля айчынных лекавых прэпаратаў на беларускім рынку павінна складаць не менш чым 75 % па выніку наступнай пяцігодкі. Такі пасыл прагучаў падчас рабочай паездкі на Белмедпрэпараты ад старшыні Савета Рэспублікі. Наталля Качанава азнаёмілася з працай прадпрыемства і сустрэлася з яго калектывам. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Закрытых тэм не было: ад дзейнасці самога прадпрыемства, вытворчасці вакцыны да бытавых пытанняў і ў цэлым сітуацыі ў краіне. Наталля Качанава падкрэсліла: правядзенне такіх сустрэч ужо стала традыцыяй. Яны дазваляюць даведацца, як жывуць людзі, якія ў іх ёсць пытанні да ўлады, з якімі праблемамі сутыкаюцца. 

Белмедпрэпараты - адно з вядучых фармацэўтычных прадпрыемстваў нашай краіны. Сёння тут працуюць больш за 2,5 тыс. чалавек і выпускаюць звыш 350 найменняў лекавых сродкаў - ад таблетак да геляў. Іх пастаўляюць у 31 краіну. Вытворчасць наладжана ў Мінску, Лідзе і Скідалі. Сёння тут таксама вырабляюць прэпараты, якія выкарыстоўваюцца ў посткавідны перыяд або ў перыяд лячэння ад COVID-19.