Наталля Качанава праводзіць прыём грамадзян у Савеце Рэспублікі

10 января 2020
Ісці ад жыцця ў вырашэнні спрэчных пытанняў, з якімі сутыкаюцца людзі, а таксама ў прыняцці змяненняў у дзеючае заканадаўства. На гэта звярнула ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас прыёму грамадзян. Хтосьці прыходзіць з прапановамі, а хтосьці з просьбай аб дапамозе, не дачакаўшыся адказу ад мясцовых улад  ці кіраўнікоў сваіх прадпрыемстваў.

Гэта датычыцца і пытанняў сацыяльных: прымянення артыкулаў дэкрэта № 18, аплаты паслуг ЖКГ, вырашэння кватэрнага пытання для шматдзетных і выпраўлення недахопаў капрамонту. На сённяшні прыём у Савет Рэспублікі запісалася каля 40 чалавек з Мінска і рэгіёнаў. Кожнае пытанне будзе дэталёва разбірацца з прыцягненнем спецыялістаў. Галоўнае - дакладнае выкананне абавязкаў на месцах, у тым ліку па працы са зваротамі грамадзян.

Прагучалі і прапановы па стварэнні  мемарыяла дзецям вайны і музея беларускага парламентарызму. Такие приёмы ў Савеце Рэспублікі прадоўжацца на наступным тыдні.