Наталля Качанава правяла сустрэчу з калектывам Белтэлерадыёкампаніі

8 октября 2019

Увага да людзей і іх праблем, зваротная сувязь, аператыўнасць і якасць інфармацыі - вось ключавыя тэмы сустрэчы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта з калектывам Белтэлерадыёкампаніі. Наталля Качанава адказала на актуальныя пытанні супрацоўнікаў холдынга. Гаварылі пра кампетэнтнасць і крыніцы інфармацыі, непрадузятасць у асвятленні праблем і зносіны у сацыяльных сетках. Канкрэтныя прапановы прагучалі і на тэму пашырэння нацыянальнага кантэнту на тэлебачанні.

Наталля Марынава, дырэктар тэлеканала "Беларусь 3": "Мне было прыемна, што пытанне, з якім я звярнулася да кіраўніка Адміністрацыі, было пачута. Сёння для тэлеканалаў беларускіх гэта важная тэма нацыянальнага кантэнту і тэма стварэння ў Беларусі гульнявых серыялаў і гульнявых поўнаметражных фільмаў. І прыемна, што я атрымала адказ, што над гэтым пытаннем будуць працаваць, цалкам магчыма, мы прыйдзем да таго, што ўсе тэлеканалы ў поўным аб'ёме будуць забяспечаны беларускімі нацыянальнымі фільмамі".

Дыялог атрымаўся душэўным і адкрытым. Наталля Качанава падзялілася з аўдыторыяй не толькі вопытам працы на дзяржслужбе, але і распавяла аб тым, як праводзіць вольны час. Хоць яго ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта не так шмат. Адказваючы на шчырасць, маладыя журналісты распавялі і аб сваіх інтарэсах.