Урок памяці, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сёння для школьнікаў 31-й сталічнай гімназіі правяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Сустрэча з хлопцамі і дзяўчатамі атрымалася шчырая і цёплая. Вядома ж, успомнілі імёны герояў-вызваліцеляў, знакавыя даты ў гісторыі таго часу і самае галоўнае - сваіх родных, хто ваяваў у Вялікай Айчыннай вайне. А яшчэ школьнікі чыталі вершы. Спікер верхняй палаты парламента падзялілася з вучнямі гісторыяй сваёй сям'і.
Наталля Качанава правяла ўрок памяці для школьнікаў гімназіі № 31 г. Мінска
5 мая 2022













