Наталля Качанава правяла прамую тэлефонную лінію

20 августа 2020
Старшыня верхняй палаты парламента  Наталля Качанава  правяла прамую тэлефонную лінію. Спікер Савета Рэспублікі  адказала на некалькі дзясяткаў пытанняў. Асобныя  тут жа былі пераадрасаваныя ў профільныя міністэрствы, а таксама  ў мясцовыя саветы дэпутатаў і выканкамы. Так, у прыватнасці, гаспадыня аграсядзібы  з Рэчыцкага раёна  выступіла з ініцыятывай  стварыць моладзевую вёску, а жыхарка сталіцы  ўнесла свае прапановы  па змяненні Канстытуцыі. 

Адзначым, прамая тэлефонная лінія  доўжылася 3 гадзіны. Такая практыка ў Савеце Рэспублікі  прадоўжыцца.