Наталля Качанава прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

26 декабря 2017

Карагод ля ёлкі, чароўная пескаграфія, вясёлыя танцы: сёння выхаванцы сталічнага дзіцячага дома № 7 паказалі яркае пераднавагодняе шоу. У гэтым пераканалася і Наталля Качанава. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Госці прыехалі з падарункамі - прысмакамі і вялікім тэлевізарам.

У дзіцячым доме № 7 - 86 выхаванцаў. Усе пражываюць у пакоях-кватэрах, якія максімальна набліжаны да хатніх умоў.