Да маштабнага суботніка далучыўся і Савет Рэспублікі. Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава, члены Прэзідыума, супрацоўнікі сакратарыята, а таксама, школьнікі, сувораўцы і Моладзевы парламент - усяго больш як 200 чалавек добраўпарадкоўвалі тэрыторыю мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына". Тут удзельнікі суботніка навялі парадак. І ля гранітнага манумента высадзілі кусты ядлоўцу.
Мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына" ўстаноўлены ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў адным з найбуйнейшых на акупіраванай тэрыторыі былога Савецкага Саюза канцлагеры смерці Шталаг-352. Тут фашысты прымянялі асабліва жорсткую сістэму катаванняў. У канцлагеры загінулі больш як 80 тысяч салдат і мірных жыхароў. Імёны больш як 70 тысяч закатаваных да гэтага часу застаюцца невядомымі. У памяць аб загінуўшых гарыць Вечны агонь.
Наталля Качанава пра суботнік: Выдатна, што краіна ў адзіным парыве робіць важную і патрэбную справу
16 апреля 2022













