Моладзевая палітыка - асноватворны кірунак нашай дзяржавы. Аб гэтым сёння заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента прайшло першае пасяджэнне Моладзевага савета другога склікання пры Нацыянальным сходзе. Сустрэча сімвалічна адбылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа прадставілі і новага лідара - Мікіту Рачылоўскага. У цэлым у моладзевы парламент абралі 138 чалавек. Наталля Качанава адказала на хвалюючыя пытанні. Парламентарыяў цікавілі тэмы фінансавання моладзевых ініцыятыў, трэнды ў школьнай форме і развіццё рэгіёнаў.
Пасля сустрэчы ў зале Перамогі старшыня Савета Рэспублікі павіншавала членаў прэзідыума моладзевага парламента і ўручыла ім значкі, сувеніры і кветкі.













