Наталля Эйсмант растлумачыла прычыны даручэння Аляксандра Лукашэнкі запрасіць спецыялістаў СААЗ у Беларусь

31 марта 2020
Кіраўнік дзяржавы даручыў Наталлі Качанавай  звязацца з кіраўніцтвам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць у краіну іх спецыялістаў. З чым гэта звязана, пракаменціравала прэс-сакратар Прэзідэнта. 

Наталля Эйсмант растлумачыла:

 Мы зараз жывём ва ўмовах у тым ліку і інфармацыйнага каранавіруса. Штодня і штогадзіны  назіраем шматлікія спробы як мага мацней раскалыхаць сітуацыю ў СМІ. Мы ўсё адсочваем і бачым вельмі шмат размоў, спроб дэзынфармаваць людзей, выкарыстаць сітуацыю для таго, каб падарваць давер да ўлады.
У першую чаргу для таго, каб зняць любыя абвінавачанні і паказаць, што мы нічога не ўтойваем,  Прэзідэнт даручыў сёння старшыні Савета Рэспублікі  неадкладна звязацца з кіраўніцтвам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць сюды іх спецыялістаў. Прычым спецыялістаў - каманду, сфарміраваную на іх меркаванне. Гэтым спецыялістам  будзе прапанавана ацаніць  як працу сістэмы аховы здароўя ў цэлым, так і, падкрэсліваю, цяперашнюю сітуацыю, нашы механізмы процідзеяння самым небяспечным інфекцыям. Пасля гэтага  эксперты  дадуць публічную ацэнку ўбачанаму  адкрыта і непрадузята. 
Усё гэта робіцца для таго, каб у далейшым не было ніякіх плётак.