Насычаная святочная праграма па традыцыі разгорнецца ля Палаца спорту

9 мая 2018

Тут ужо працуе святочны кірмаш.

На сувязі - Юлія Грызунт. Нягледзячы на тое што выхадны яшчэ толькі пачынаецца, многія ўжо даўно выйшлі з дому, каб паспець пакаштаваць салдацкую кашу, паслухаць песні ваенных гадоў, якія гучаць у горадзе. Гэта, вядома, дорыць асаблівы святочны настрой, ён адчуваецца ў паветры. Пасля ўскладання ветэраны змогуць сустрэцца з аднапалчанамі ў парках і скверах. А цэнтрам гулянняў стала пляцоўка каля Палаца спорту.

Тут ужо разгарнуўся горад майстроў. На працягу дня на вялікую сцэну будуць выходзіць знакамітыя артысты. Кожная сям'я ў нашай краіне можа распавесці гісторыю пра свайго героя і пра тое, што менавіта для іх значаць гэтыя словы - "З Днём Перамогі!" У гэты ж час каля Палаца спорту пройдзе турнір па сілавым экстрыме.

Аматарам водных спаборніцтваў лепш адправіцца на Заслаўскае вадасховішча. Праз гадзіну там пачнецца адкрыты кубак Мінска па парусным спорце. Спаборніцтвы будуць і ў парку Перамогі - па бегу. На гэтым, вядома, акцыі на знакамітай набярэжнай не скончацца.

У парку 900-годдзя Мінска адбудзецца вялікі велапрабег. А праз гадзіну каля ратушы пачнецца святочны канцэрт. Тут зайграюць усім знаёмыя песні, іх выканаўцы, вядома ж, будуць у ваеннай форме.