Надыходзячы год для Беларускай каталіцкай царквы стане годам малітвы

22 декабря 2013

Напярэдадні Раства Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падвёў вынікі 2013 і падзяліўся планамі на будучыню. Тры гады каталіцкая царква будзе рыхтавацца да вялікага рэлігійнага юбілею - 100-годдзя так званых фацімскіх аб'яў, калі Дзева Марыя прадказала гісторыю чалавецтва ў XX стагоддзі, праследаванне касцёла і яго адраджэнне. Спецыяльна да свята плануецца прывезці ў Беларусь фігуру Божай Маці з Фацімы, а таксама ўстанавіць у Назарэце ў Іерусаліме мазаіку з выявай Божай Маці Будслаўскай.


А вось у канцы лютага Беларусь упершыню прыме 8-ы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў-католікаў. Ён пройдзе ў Лідзе. Кубак разыграюць каманды з 14 краін свету.