Настае пара сумесных дзеянняў па рэалізацыі агульнай эканамічнай стратэгіі краін Садружнасці

29 мая 2020
Настае пара сумесных дзеянняў па рэалізацыі агульнай эканамічнай стратэгіі краін Садружнасці. Гэта заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на Савеце кіраўнікоў урадаў СНД. Ён прайшоў у рэжыме відэаканферэнцыі. Размова  ідзе ў першую чаргу наконт сфер, якія забяспечваюць здароўе людзей ва ўмовах пандэміі і гатовы рэагаваць на вірусныя пагрозы. Зараз стратэгічная мэта кожнага - захаванне сацыяльна-эканамічнай і фінансавай стабільнасці. І ва ўмовах узаемазалежнасці прамысловых, сельскагаспадарчых і транспартных комплексаў гэтыя задачы трэба вырашаць разам. Як і стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі, без бар'ераў і са спрошчанымі мытнымі працэдурамі. 
Па выніках Савета прынята стратэгія аб сумесных намаганнях краін СНД па барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі. Чарговае пасяджэнне адбудзецца 6 лістапада ў Ташкенце.