Сапраўднае свята сярэднявечча ў горадзе Высокае Брэсцкай вобласці

27 сентября 2014
На рыцарскі турнір прыехалі рэканструктары з розных гарадоў Беларусі. Спаборніцтвы прайшлі з ўсімі атрыбутамі эпохі - мячамі, шчытамі, кавадламі, лукамі. Сапернікаў б'юць балюча, паводле правілаў, да спаборніцтваў дапушчаюцца толькі паўналетнія ўдзельнікі турніру. Для рэканструктараў важна выканаць гістарычную дакладнасць. Амуніцыя ў кожнага - ручной працы, даспехі зробленыя з жалеза і скуры. Паводле чарцяжоў і малюнкаў той эпохі. Як і трэба, за сваіх умілаваных хваляваліся дамы ў сярэднявечных сукенках.

На турніры змагаліся паміж сабою не толькі рыцары ў цяжкіх даспехах, але і лучнікі. Сярод удзельнікаў быў нават незвычайны персанаж - чумны доктар. Менавіта ў такім ахоўным уборы хадзілі падчас чумы медыкі ў Еўропе. Свята працягнулася сярэднявечнымі танцамі.