Сапраўднае свята прыгажосці і спорту прайшло ў Гомелі

17 сентября 2016

На цэнтральнай плошчы ў рамках святкавання дня горада адбыўся "Бег на абцасах". Да фінішнай рысы дзяўчатам трэба было прабегчы 60 метраў у абутку на абцасе не ніжэй за сем сантыметраў. Нягледзячы на немалую рызыку, у забегу прынялі ўдзел амаль два дзясяткі дзяўчат. Адзначым, што ўзрост удзельніц ад 18 гадоў, а самая вопытная спартсменка мае ўжо траіх унукаў. Шматлікія з дзяўчат бягуць ужо не першы раз. Паводле іх слоў, дробязяў у такім забегу быць не можа.

Пераможца спаборніцтваў вызначылася пасля трох забегаў. Галоўным прызам стала пуцёўка на гарналыжны курорт. Дзяўчыны, якія прыбеглі другой і трэцяй, атрымалі сертыфікат на стварэнне вобраза ад стыліста-візажыста і бясплатную здымку ад фатографаў.