Сапраўдны люты ўваходзіць у сілу

2 февраля 2015

Апошні месяц зімы абяцае быць па-зімоваму халодным, але пераменлівым. Так, моцныя маразы ўначы могуць раніцай змяняцца плюсавай тэмпературай. Але на гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць пахаладанне. Тэмпература ноччу апусціцца да мінус дзесяці градусаў, днём яна складзе ад мінус трох да плюс двух. У другой палове тыдня ўладу над надвор'ем возьме халодны скандынаўскі вецер, які ўзмоцніць мароз. Слупок тэрмометра днём можа апусціцца да мінус сямі.

Сіноптыкі нагадваюць, што і сёння і заўтра на дарогах Мінскай вобласці і сталіцы захаваецца галалёдзіца. Гэта аранжавы ўзровень небяспекі. Вадзіцелям у гэтыя дні трэба быць асабліва ўважлівымі на дарогах.