Сапраўднае супрацьборства паміж вясной і зімой разгарнулася ў Беларусі

30 марта 2020
У выхадныя больш чым на 30-ці метэастанцыях былі пабітыя тэмпературныя рэкорды! Так, у Мінску і Віцебску слупок тэрмометра наблізіўся да адзнакі плюс 17. У Гомелі і Магілёве - да плюс 18. У сярэднім па краіне тэмпература паветра была на 3-9 градусаў вышэйшай за норму. Такое надвор'е характэрнае для канца красавіка. Сёння ж у краіне рэзка пахаладала. На большай частцы ўстанавілася снежнае покрыва вышынёй адзін-тры сантыметры. Уначы чакаюцца замаразкі да мінус 9. У найбліжэйшыя дні прагназуецца мокры снег і дождж. На дарогах будзе галалёдзіца, а парывы ветру будуць дасягаць 15 метраў за секунду. Вясна вернецца да канца тыдня!