Сапраўднае лета пачнецца з выхадных

2 июля 2014

Што тычыцца надвор'я на галоўнае свята краіны - Дзень Незалежнасці, чакаюцца кароткачасовыя дажджы ў першай палове дня. Такі прагноз даюць сіноптыкі на 3 ліпеня. Што тычыцца тэмпературы, то нарэшце крыху пацяплее - удзень слупкі тэрмометраў пакажуць да 22 градусаў, а ўвечары тэмпература затрымаецца на адзнацы 17 градусаў. Сапраўднае лета ж пачнецца з выхадных - тэмпература паветра прагрэецца да 28 градусов, але ападкі усё ж такі не выключаныя.