Заўтра франтальны раздзел прынясе ў цэнтральны рэгіён снегапад, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Тэмпература паветра ў Мінску у найбліжэйшыя дні - мінус 6 градусаў. Самы халодны дзень тыдня - чацвер. Антыцыклон з цэнтрам над Паволжам ўзмоцніць маразы. Днём да мінус 10, але будзе сонечна. Ноччу з чацвярга на пятніцу пры праясненнях да мінус 17.
А вось у выхадныя зноў пацяплее - франтальны раздзел з Заходняй Еўропы прынясе снег і паслабленне марозу з тэмпературай каля 0 градусаў.













