Сапраўдная зіма вяртаецца ў Беларусь з завеяй і парывістым ветрам

3 января 2019

Сёння тэмпература будзе вагацца ад нуля да мінус пяці. Пройдуць снегапады. Заўтра маразы ўзмоцняцца, уначы да васьмі ніжэй за нуль. Да выхадных такі характар надвор'я захаваецца.

Да канца тыдня пахаладнее яшчэ больш. Месцамі тэмпература будзе апускацца да васямнаццаці градусаў.