Сапраўдная зіма пануе на вуліцах Магілёва

21 ноября 2017

Cкладаныя дарожныя ўмовы зараз па ўсёй краіне. Мокры снег, дождж, галалёдзіца, раніцамі туман - вадзіцелям варта быць вельмі асцярожнымі. Сапраўдная зіма ўжо пануе на вуліцах Магілёва. У горадзе за некалькі гадзін выпала чвэрць месячнай нормы ападкаў. Вышыня снежнага покрыва 14 сантыметраў. Звыш паўсотні адзінак дарожна-транспартнай тэхнікі з раніцы працуюць на асноўных трасах. Да іх далучыліся камунальшчыкі. Работа гарадскога транспарту не парушана.

Мокры снег уначы прайшоў таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях.