Сапраўдная зіма прыйдзе на наступным тыдні

15 декабря 2017

Зіма затрымліваецца. У выхадныя надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы. У суботу ў Мінску і вобласці чакаецца дождж і мокры снег, тэмпература ў начныя гадзіны ад мінус двух, днём да пяці з плюсам. Раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вадзіцелям варта быць асабліва ўважлівымі.

Сапраўдная зіма прыйдзе на наступным тыдні. Тэмпературны фон панізіцца і стане больш блізкім да кліматычнай нормы, але шмат снегу пакуль не чакаецца.