Сапраўдная фабрыка моды працуе на базе Смілавіцкай сярэдняй школы № 2

1 декабря 2022
Сапраўдная фабрыка моды працуе на базе Смілавіцкай сярэдняй школы № 2. Аб'яднанне мадэлявання, канструявання, пашыву і дэманстрацыі адзення ў гарадскім пасёлку арганізавала настаўнік працоўнага навучання, сама па прафесіі канструктар-мадэльер Алена Кулага. Педагог арганізавала школьнікаў у калектыў пад назвай "Вытокі", дзе ствараюць касцюмы, якія спалучаюць сучасныя маладзёжныя тэндэнцыі і беларускі этнастыль.

Усе касцюмы і аксесуары да іх школьнікі ствараюць сваімі рукамі. Сёння "Вытокі "могуць пахваліцца трыма базавымі калекцыямі: гэта "Валёнкі", "Васільковае неба" і Must have  - адзенне, якое прапануе новае прачытанне святлоадбівальных ахоўных элементаў - флікераў.