“Спадчыны рысы непаўторныя”

1 июля 2015

Калыска, гліняныя збаны, прасы, саматканыя ручнікі. Тое, што засталося ад бабуль, вучні 205-й сталічнай школы аб’ядналі ў музей. Экспазіцыю размясцілі ў памяшканні, дзе раней праводзілі народныя абрады і святы. Паўсотні экспанатаў аб’ядналі агульнай тэмай - “Спадчыны рысы непаўторныя”. Сёння ж па новым музеі правялі першую экскурсію.

Адкрываць музеі ў школах Маскоўскага раёна стала традыцыяй. Сёння іх ужо 16 - гэта і краязнаўчыя, і прысвечаныя баявым дзеянням Вялікай Айчыннай. Дарэчы, першы школьны музей на тэрыторыі раёна з’явіўся больш чым паўстагоддзя таму.