Спадчына краіны вачыма дзяцей

19 апреля 2018

66 мастацкіх творчых праектаў аб'яднала выстава "Спрадвечная заўтра" ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У экспазіцыі - работы з саломы, бісеру, керамікі, даматканага палатна, калецыі адзення і аўтарская лялька. Майстры натхняліся архітэктурнай спадчынай Беларусі, прыродай і гісторыяй нашай краіны.

Выстава праходзіць чацвёрты год запар. Традыцыйна ў ёй прымаюць удзел аматарскія і народныя студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з усёй краіны.