Першымі яго адсвяткавалі жыхары Далёкага Усходу. У сталіцы Прымор'я адрадзілі традыцыю паўдзённага гарматнага стрэлу, а на галоўнай плошчы Петрапаўлаўска-Камчацкага прайшоў урачысты мітынг. Выбітным жыхарам рэгіёна ўручылі дзяржузнагароды і медалі "Патрыёт Расіі". Са святам Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Беларусь і Расія на карысць сваіх народаў працягнуць цеснае і плённае супрацоўніцтва ў атмасферы даверу і паразумення.
Нашы ўсходнія суседзі сёння адзначаюць Дзень Расіі
12 июня 2016













