"Нашы спартсмены. Танцы на калясках"

13 ноября 2015

Беларусы паспяхова выступілі на чэмпіянаце свету па спартыўных танцах на інвалідных калясках. Дар'я Кульш і Аляксандр Ляховіч у Рыме ўпершыню заваявалі золата ў лаціна-амерыканскай праграме. Акрамя таго, Дар'я ўзяла сярэбраны медаль у намінацыі "Сінгл". А бронзу ў лацінаамерыканскай праграме ўручылі Ганне Сірацюк і Ігару Куляшову. Такога ж поспеху ў еўрапейскай праграме танцаў дабіліся Вераніка Касач і Аляксей Зухцікоў. Аб неверагодным жаданні руху і перамозе над сабой глядзіце ў праекце "Нашы спартсмены. Танцы на калясках". Сёння вечарам - у рамках "Панарамы".