Беларусы за мяжой аб тым, што ў іх адбываецца зараз

29 марта 2020
Становіцца цалкам зразумела: у такіх краінах, як Італія, карыстаюцца ўсімі даступнымі метадамі, каб вірус спыніць: людзі сядзяць на каранціне і з дома могуць выходзіць толькі з афіцыйным на тое дазваленнем, а за невыконванне правіл пагражае вялікі штраф. 

Мы звязаліся з нашымі суайчыннікамі, якія жывуць за мяжой у розных краінах. Сярод іх - Іспанія, Францыя, Германія і нават Саудаўская Аравія. Яны даслалі нам невялікія сэлфі-інтэрв'ю, каб асабіста распавесці пра тое, што ў іх зараз адбываецца. 

Разам з беларусамі за мяжой сваё відэа даслала і суайчынніца, якая толькі што вярнулася з Лондана ў Мінск - ёй было што сказаць і з чым параўнаць. Давайце паслухаем (відэа).