"Нашы дзеці" сёння ў Маладзечне

20 декабря 2017

У рамках вялікай дабрачыннай акцыі з падарункамі ў спецыяльную школу-інтэрнат прыехаў прэм'ер-міністр Беларусі. Андрэй Кабякоў уручыў спартыўны інвентар, трэнажор, інтэрактыўную дошку і праектар. У інтэрнаце навучаецца больш за сто дзяцей з парушэннем зроку. Амаль 30 з іх сіроты.

З дзецьмі працуюць больш як сорак педагогаў. Сярод выпускнікоў Маладзечанскай школы-інтэрната - выдатныя спартсмены: прызёры і чэмпіёны Паралімпіяды.