“Нашы дзеці”. Прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім" завіталі ў 11-ю дапаможную школу-інтэрнат Мінска

23 декабря 2020

Свята асабліва чакаюць тыя, хто больш за ўсіх верыць у цуд. Марафон дабрыні завітаў сёння ў 11-ю дапаможную школу-інтэрнат Мінска. Салодкія падарункі і віншаванні прывезлі прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім". Пад ёлкай кожнага выхаванца чакалі сюрпрызы - іх уручыў Дзед Мароз. Установа адукацыі атрымала ад спонсараў новае тэхнічнае абсталяванне - прынтар, ноўтбук і іншыя дэвайсы.

Марафон добрых спраў ахоплівае ўсё больш дзяцей як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Увагу і клопат атрымліваюць тыя, хто асабліва ў гэтым мае патрэбу. Навагодняя акцыя доўжыцца да 10 студзеня.