Нашы дзеці пад крылом абаронцаў Айчыны

28 декабря 2013
Да дабрачыннай акцыі далучылася Міністэрства абароны. Дэлегацыя ваеннага ведамства на чале з міністрам Юрыем Жадобіным наведала Андрэеўскі дзіцячы дом.

Акрамя карысных падарункаў (спецыяльнае абсталяванне для класа кройкі і шыцця) афіцэры парадавалі дзетак цацкамі, прысмакамі і білетамі ў цырк і тэатр арміі. Асаблівую ўвагу людзі ў пагонах акажуць дзецям, чые бацькі загінулі пры выкананні воінскіх абавязкаў.